Мінэканомікі: распаўсюд інфармацыі пра інтэграцыю можа пашкодзіць нацбяспецы

Мінэканомікі: распаўсюд інфармацыі пра інтэграцыю можа пашкодзіць нацбяспецы

Дарожная карта па інтэграцыі Беларусі і Расіі лічыцца "службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюду". Вынас такіх звестак на шырокую публіку можа прынесці шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, які Таццяна Вадалажская атрымала ад Міністэрства эканомікі. Грамадская актывістка прасіла даць магчымасць азнаёміцца з дакументамі, якія парафіравалі афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі і Расіі і якія плануецца падпісаць праз месяц — 8 снежня. Аднак Міннэканомікі адмовілася азнаёміць яе з дарожнай картай па інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі