Вы тут

Лукашэнка прагназуе барацьбу за "лішнія" расійскі рубель і юань у кішэні

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на юані / pixabay.com

15 сакавіка падчас сустрэчы з супрацоўнікамі органаў дзяржбяспекі Аляксандр Лукашэнка выказаўся не толькі пра палітычную сітуацыю, але і пра эканоміку. Ён заявіў пра важнасць перамоваў з Расіяй і дасягнутых дамоўленасцяў. Праўда, "дэталізаваць" іх яшчэ не час, сказаў Лукашэнка.

"Мы адтуль куплялі, атрымлівалі энергарэсурсы, энерганосьбіты, мы іх будзем атрымліваць прыкладна па тых жа, можна сказаць, цэнах, як у Расійскай Федэрацыі, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Тое, што мы заўсёды патрабавалі ад Расіі".

Ён з аптымізмам гаварыў, што беларуская прадукцыя будзе запатрабавана "на гэтым вялізным рынку ў Расіі і Кітаі". Паводле яго слоў, долар "нікому не патрэбны... асабліва ў сувязі з гэтымі санкцыямі, якія ўведзены супраць нас".

І далей Лукашэнка акрэсліў перспектывы, якімі ён іх бачыць. "Напэўна, будзем хутка змагацца, каб лішні расійскі рубель быў у кішэні ці юань, — гаварыў ён чэкістам. Таму што з гэтымі краінамі мы ў асноўным будзем гандляваць".

Сустрэча з чэкістамі / president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.