Унук Лукашэнкі пабудуе вытворча-складскі цэх за дзяржаўны крэдыт

"Брэміна-Орша"

"Брэміна-Орша"

Дзяржаўны крэдыт у 30 мільёнаў рублёў на пабудову цэху атрымае кампанія, якая часткова належыць унуку Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворка ідзе пра фірму "Сезон упакоўкі". Як высветлілі расследвальнікі з "Бюро", кампанія плануе пабудаваць вытворча-складскі цэх па вырабе тары з гафраванага кардону.

Прадпрыемства з’явіцца ў адмысловай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша". Гэтую эканамічную зону называюць "аршанскім афшорам" за кошт шырокіх ільгот і прэферэнцый, якімі яе забяспечыў Лукашэнка асабіста сваім указам.

20% акцый "Сезона ўпакоўкі" належаць дваццаціаднагадоваму Аляксандру Лукашэнку-малодшаму. Астатнія 80% знаходзяцца ў валоданні фірмы "Марскія сезоны" — яе кантралюе бізнэс-лэдзі Людміла Няронская, блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкі.

У "Марскіх сезонах" таксама працуе зяць Віктара і Ліліі Лукашэнкі – Дзмітрый Дзятлаў і сват — Аляксандр Гарусаў.

Даныя фірмаў, звязаных з Няронскай, беларускія ўлады засакрэцілі і прыбралі з адкрытага доступу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.