За чацвер расіяне 11 разоў атакавалі Харкаў
Наступствы ўдару па Харкаве / Харкаўская АВА
У чацвер, 2 красавіка, расіяне ўжо 11 разоў абстралялі Харкаў. Усе прылёты былі ў Кіеўскім раёне горада. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на гарадскога галаву Ігара Церахава.
Кіраўнік горада адзначыў, што большасць беспілотнікаў, якія наносілі ўдар па горадзе, былі рэактыўнымі. Супраць Харкава расіяне ўжываюць гэты від зброі ўпершыню.
Вядома пра дзвюх пацярпелых. Як расказаў начальнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў, выбуховыя траўмы атрымалі 61-гадовая і 52-гадовая жанчыны.
Адзін з расійскіх дронаў трапіў у жылы дом у Кіеўскім раёне горада. У выніку на другім і трэцім паверхах будынка пачаўся пажар.
У прыгарадзе Харкава працягваюць фіксаваць дроны. Таму кіраўніцтва рэгіёна заклікае гараджан рэагаваць на сігналы паветранай трывогі.