Вы тут

“Камяніцы” не будзе: фестываль страціў генеральнага партнёра

Фота by.etna.by

Фестывалю “Камяніца” сёлета не будзе, паведаміў 13 траўня піяр-менеджар мерапрыемства Зміцер Безкаравайны. Як распавёў Еўрарадыё адзін з арганізатараў музычнага фэсту Алег Пашэк, яны вымушаныя на год “узяць паўзу” з-за страты генеральнага партнёра.

Наш фэст некамерцыйны, грошы з квіткоў ідуць Музею народнай архітэктуры і побыту. Адбывалася ўсё дзякуючы моцнай шматгадовай падтрымцы генеральнага партнёра – Банка БелВЭБ. Але ў гэтым годзе яны не маюць магчымасці падтрымаць, а знайсці некага замест іх мы пакуль што не здолелі​”, — сказаў Алег Пашэк.

“Камяніца” сыходзіць на канікулы, але спадзяецца вярнуцца ў наступным годзе, кажа Алег Пашэк.

Фестываль быў заснаваны ў 2009 годзе і праводзіўся на тэрыторыі "Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту" ў Азярцы пад Мінскам. Усе выручаныя сродкі ішлі на патрэбы гэтай установы.