Вы тут

Дактары расказалі пра стан дзіцяці, якога маці выкінула ў выграбную яму

Пункт прыёму шклатары каля месца здарэння / МНС​

Стан нованароджанага хлопчыка, якога жыхарка Гомеля пакінула ў выграбной яме грамадскай прыбіральні, ацэньваецца як цяжкі, але стабільны, паведамляе БЕЛТА.

Дзіця пераведзена ў рэанімацыю дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, яму аказваецца ўся неабходная дапамога.

Як паведамляла Еўрарадыё, у грамадскім туалеце Гомеля быў знойдзены нованароджаны хлопчык. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманая 26-гадовая гамяльчанка, якая нарадзіла дзіця ў прыбіральні і выкінула яго ў выграбную яму. Следчыя высветлілі, што яна вядзе асацыяльны лад жыцця, раней неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці.

Супраць жанчыны распачатая новая крымінальная справа — цяпер за замах на забойства малалетняга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.