Мінадукацыі назвала дату апошніх званкоў для 9-х і 11-х класаў
А вучоба ў 2026 годзе завершыцца 25 траўня і 29 траўня / LookByMedia
Апошнія званкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў у Беларусі прызначаны на 23 траўня 2026 года, паведамляе Мінадукацыі. Для старшакласнікаў вучоба завершыцца 25 траўня. Для астатніх вучняў — 29 траўня.
Выпускныя вечары для вучняў 11-х класаў ведамства рэкамендуе правесці 12 чэрвеня.
Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць з 1 па 10 чэрвеня.