Вы тут

Гамяльчанка нарадзіла сына і кінула яго ў выграбную яму грамадскай прыбіральні

Пункт прыёму шклатары каля месца здарэння / МНС​

Супрацоўнікі МНС выратавалі нованароджанага хлопчыка з выграбной ямы грамадскай прыбіральні ў Гомелі.

Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз пяць хвілін пасля выкліку. Яго зрабілі работніцы пункта прыёму шклатары на вуліцы Герцэна.

Начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 11 Гомельскага раёна Аляксандр Сабадаш скокнуў у яму, каб дастаць малога. Дзіця захуталі ў куртку і ручнікі, а затым перадалі медыкам. Стан хлопчыка лекары ацэньваюць як цяжкі.

Псіхолаг на месцы аказала псіхалагічную дапамогу відавочцам і ратавальнікам.

Устаноўлена, што малога пакінула ў прыбіральні беспрацоўная 26-гадовая жанчына пасля родаў.

Месца, дзе на наступны дзень пасля Дня маці нарадзіўся хлопчык / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.