Ціханоўская: руку на Канстытуцыю я дакладна класці не буду

Другі дзень канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні пачаўся з адказаў на пытанні. Святлана Ціханоўская адказала на прапанову Вадзіма Пракоп'ева, якая прагучала ў першы дзень, аб неабходнасці прынесці сімвалічную прысягу на Канстытуцыі.

"Руку на Канстытуцыю незразумела якую я дакладна класці не буду, — кажа Ціханоўская. — Той факт, што за два гады я працягваю, як бульдозер, працаваць, гэта і ёсць фактычная прысяга беларускаму народу. Я разумею, што сімвалізм вельмі шмат азначае, але не ў гэтым выпадку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.