Былую настаўніцу выгналі з канцэрту да Дня настаўніка, дзе выступала яе дачка
Усё адбылося ў гімназіі №4 Мінска / калаж Еўрарадыё
Былую настаўніцу выгналі з канцэрту да Дня настаўніка, у якім удзельнічала яе дачка. Гісторыя адбылася ў мінскай гімназіі №4.
На відэа беларуска кажа, што чакала дачку з канцэрту каля школы больш за гадзіну. Потым вырашыла падысці да вахцёра і запытаць, ці можна зайсці пачакаць унутры і паглядзець на канцэрт. Той яе пусціў. А потым жанчына сутыкнулася з хамствам дырэктара школы — Андрэя Гоцмана.
"Дырэктар пры ўсіх мяне выгнаў. З залы вывеў, сказаў: "Ахову зараз выклікаю". Дырэктар 4‑й гімназіі. Я кажу: "Я ваша экс-калега, я працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе". Я не чакала, што на мяне ахову", — кажа жанчына.
Падчас запісу відэа пра сітуацыю беларуска амаль не можа стрымаць слёз.