Былы кіраўнік польскай выведкі: Лукашэнка хоча большай свабоды ад Масквы
Лукашэнка і Пуцін у 2019-м / ТАСС
Лукашэнка хоча суверэнітэту ад Масквы. Пра гэта ў інтэрв'ю Свабодзе заявіў Пётр Краўчык, які кіраваў польскай выведкай (Agencja Wywiadu) у 2016-2022 гадах.
"Беларускія ўлады знаходзяцца ў пэўным складаным становішчы: з аднаго боку, яны вымушаныя падтрымліваць гэтыя адносіны з Масквой, але пры гэтым, і я кажу гэта з поўнай адказнасцю, яны не адчуваюць сябе ў гэтых адносінах цалкам камфортна.
Беларускія ўлады таксама хацелі б мець, і я кажу тут у тым ліку пра прэзідэнта Лукашэнку, значна большую свабоду, а можа нават поўны суверэнтэт у адносінах з Масквой.
Вядома, на цяперашнім этапе эканамічнага, грамадскага і палітычнага развіцця гэта вельмі складана. Але паўстае пытанне, калі мы пакінем Беларусь такую, якая яна ёсць сам насам, аддамо яе Расіі, ці гэта неяк дапаможа?"
Ці трэба Польшчы дзеля дыялогу з Лукашэнкам адмовіцца ад грамадзянскай супольнасці? На гэтае пытанне Краўчык адказаў адмоўна, але дадаў, што трэба задацца пытаннем, "ці павінны мы падтрымліваць такія групы, якія заяўляюць пра жаданне зрынуць уладу ў Беларусі?".