Польшча сёлета выдасць беларусам рэкордную колькасць праязных дакументаў замежніка
Праязны дакумент замежніка ў Польшчы / MOST
Сёлета ад студзеня па жнівень Польшча выдала грамадзянам Беларусі 4988 праязных дакументаў замежніка. Ва ўпраўленні па справах замежнікаў мяркуюць, што да канца года гэтая колькасць перавысіць 7,4 тыс. — гэта на 30% больш, чым летась, піша выданне MOST.
Праязны дакумент замежніка выдаюць тым, хто хто не можа атрымаць нацыянальны пашпарт сваёй краіны. Дзеянне дакумента разлічанае на адзін год, ён дазваляе перасякаць межы Польшчы.
Да 2023 года беларусы рэдка атрымлівалі такі дакумент: у 2020 годзе Польшча выдала нашым суайчыннікам пяць такіх дакументаў, у 2021-м — 12, у 2022-м — 106.
Аднак у верасні 2023-га Лукашэнка забараніў выдачу пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах. Ад беларусаў запатрабавалі прыязджаць на радзіму і мяняць пашпарт у органах міліцыі. Для многіх гэта немагчыма з палітычных прычынаў. З таго часу колькасць праязных дакументаў, атрыамных беларусамі, павялічваецца лавінападобна: 983 — у 2023-м, 3328 — у 2024-м, 5689 — у 2025-м.
Рост запытаў на праязны дакумент тлумачыцца тым, што кожны год яго павінны абнаўляць тыя, хто атрымліваў у папярэднія гады, і новыя атрымальнікі, у якіх закончылася дзеянне пашпарта.
Для беларусаў часова дзейнічае спрошчаны рэжым выдачы праязнога дакумента замежніка. МУС Польшчы падаўжае яго кожныя паўгода.