Украіна ўлетку перакідвала камандаванне дэсантнага корпусу, каб адбіваць наступ з Беларусі

Экс-галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі

Экс-галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі / engage.org.ua

Улетку 2026 года камандаванне 7-га корпуса дэсантна-штурмавых войскаў (ДШВ) Украіны было перакінутае з раёна Дабраполля Данецкай вобласці на Валынь. Там яны павінны былі рыхтавацца да абароны ў выпадку патэнцыйнага наступу з Беларусі. Адпаведнае рашэнне, як піша hromadske.ua, прыняў тагачасны галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.

Пераемнік Сырскага Міхаіл Драпаты адмяніў гэтае рашэнне. Ён адправіў камандаванне корпуса на Запарожжа, дзе ўзмацніўся расійскі наступ каля Гуляйполя.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх журналістаў, камандаванне дэсантнага корпусу правяло на Валыні не больш за два тыдні. Вяртанню на Запарожжа ў корпусе ўзрадаваліся, "бо на Валыні ім аб'ектыўна не было чаго рабіць".

Ад вясны 2026-га прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў пра спецыфічную актыўнасць у Беларусі каля ўкраінскай мяжы. Ён заяўляў, што ў Беларусі наладжваюць дарогі ў напрамку Украіны і рыхтуюць артылерыйскія пазіцыі. Украінская разведка таксама папярэджвала, што Расія хоча далучыць Беларусь да новых агрэсіўных аперацый — "альбо ў кірунку Украіны, альбо адной з краін NATO".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.