Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка — эфір

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

На фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай.

Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа атрымаць беларускі калій прывядзе да змены стаўлення Літвы ды Латвіі да транзіту? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і ці варта чакаць сапраўднага пацяплення ў адносінах? Як на дэмсілы і дыяспару ўвогуле ўплываюць гэтыя змены і як яны на іх рэагуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.