Каго называюць асноўнымі прэтэндэнтамі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2026 годзе?

нобелевская премия по литературе 2026 ставки букмекеров на претендентов

Па парадку: Харукі Мураками, Цань Сюэ і Джэральд Марнейн  / euroradio.fm

Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі пачнуць абвяшчаць з панядзелка 5 кастрычніка. Сярод узнагарод найбольш абмяркоўваемай з'яўляецца прэмія па літаратуры. На яе актыўна робяць стаўкі, а літаратурныя выданні складаюць свае спісы з найбольш верагоднымі прэтэндэнтамі.

За некалькі дзён да абвяшчэння імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры букмекеры вызначыліся з тройкай сваіх фаварытаў.

Найбольш шансаў — адзін да дзесяці — даюць кітайскай пісьменніцы-авангардысцы Цань Сюэ. Следам у рэйтынгу ідзе японскі аўтар Харукі Мураками (14 да аднаго). Замыкае тройку найбольш верагодных уладальнікаў прэміі аўстралійскі пісьменнік і эсэіст Джэральд Марнейн (16 да аднаго).

У лідарах прэтэндэнтаў, калі верыць букмекерам, таксама амерыканскі класік постмадэрнізму Томас Пінчан і мексіканская пісьменніца Крысціна Рывера Гарса.

Сапраўдныя імёны прэтэндэнтаў, гэта значыць хто быў вылучаны на атрыманне прэміі, застаюцца таямніцай на працягу 50 гадоў.

У 2015-м лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.