"Талібан" закупляе ў Беларусі зброю і беспілотнікі са згоды Расіі
Талібы зацікаўлены ва ўзбраенні і беспілотніках праз абвастрэнне адносін з Пакістанам / Reuters
Рух "Талібан", які кіруе Афганістанам, закупляе ў Беларусі ўзбраенне і беспілотнікі са згоды Расіі, а пасярэднікам ва ўгодах выступае Індыя. Пра гэта паведамляе Afghanistan International са спасылкай на пяцярых былых высокапастаўленых афганскіх чыноўнікаў.
Паводле крыніц выдання, кантакты паміж Мінскам і талібамі актывізаваліся пасля візіту ў Маскву міністра абароны руху Махамада Якуба ў канцы траўня — пачатку чэрвеня 2026 года. Падчас паездкі было падпісанае пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Расійскі бок сцвярджаў, што дакумент прадугледжвае рамонт савецкай ваеннай тэхнікі, якая застаецца ў Афганістана.
Суразмоўца тэлеканала, блізкі да талібаў, пацвердзіў наяўнасць дамоўленасцей з Беларуссю і заявіў, што ўзаемадзеянне адбываецца пры ўдзеле Расіі. Паводле слоў крыніц, талібы зацікаўленыя ва ўзбраенні і беспілотніках праз абвастрэнне адносін з Пакістанам.
У жніўні 2026 года Беларусь наведала дэлегацыя з 13 талібаў на чале з выконваючым абавязкі міністра сельскай гаспадаркі Атаўлам Амары. Яна ўдзельнічала ў пасяджэнні двухбаковай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Таксама талібы ўхвалілі кандыдатуру беларускага амбасадара па сумяшчальніцтве.