Вы тут

Чым парадуе сёлетні “Фэст экскурсаводаў” і як на яго трапіць

"Фэст экскурсаводаў" \ tut.by

13 і 14 красавіка ў Беларусі пройдзе чарговы, дзясяты “Фэст экскурсаводаў”. Сёлета ў межах фэсту пройдзе каля трохсот экскурсій па ўсёй Беларусі і таксама за межамі. Мінск у гэтым годзе чакае сто аўтарскіх экскурсій. Прычым, усе яны бясплатныя.

У чым ідэя “Фэсту экскурсаводаў” і якія канкрэтна вандроўкі ў яго межах прапануюцца? Ці сапраўды ўсе экскурсіі бясплатныя? Як патрапіць на экскурсіі ў іншых рэгіёнах краіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнік “Фэсту экскурсаводаў”, гісторык Павел Каралёў і каардынатарка фэсту, арганізатарка вандровак Валерыя Чарнаморцава.