У Мінск з Дубая вылецеў другі вывазны рэйс

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота / МЗС Беларусі

Другі вывазны рэйс "Белавія" вылецеў з Дубая ў Мінск, паведамляе беларуская авіякампанія. 

На борце самалёта Airbus A330-200 знаходзіцца 283 пасажыры, у тым ліку два немаўляці. 

У кампаніі адзначаюць, што палёт адбываецца па бяспечным маршруце з улікам дзеючых абмежаванняў. Мінулай ноччу авіякампанія даставіла ў Мінск з Дубая 189 пасажыраў. Самалёт ляцеў абходным маршрутам, таму ў Актау (Казахстан) рабіў пасадку для дазапраўкі. Як казаў гендырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец, рэйсам 4 і 5 сакавіка такая пасадка не спатрэбіцца.

Дастаўка турыстаў у ААЭ часова забароненая, таму самалёты "Белавія" робяць "парожнія" рэйсы ў адзін бок.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага агенцтва па турызме на 2 сакавіка, у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах было больш за 2,5 тысячы турыстаў з Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.