У краінах Блізкага Усходу знаходзіцца больш за 3000 беларускіх турыстаў

Турыст, ілюстрацыйнае фота

Турыст, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

На цяперашні час у краінах Блізкага Усходу знаходзіцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў. Пра такую колькасць паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Больш за 2,5 тысячы чалавек адпачывае ў Арабскіх Эміратах, у Амане — 319, у Катары — каля 200 беларускіх турыстаў. Падкрэсліваецца, што ў статыстыку трапілі тыя, хто купляў пуцёўкі праз турагенцтвы.

Нацыянальнае агенцтва па турызме рэкамендуе грамадзянам Беларусі заставацца ў бяспечным месцы — у гатэлі ці хованцы. Нашым суайчыннікам раяць выконваць патрабаванні мясцовых уладаў, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, не здымаць удары, выбухі і іх наступствы, падтрымліваць сувязь са сваякамі і звярнуцца ў беларускія консульствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.