Мабільныя аператары далі бясплатны інтэрнэт у роўмінгу на Блізкім Усходзе

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія мабільныя аператары далі бясплатны інтэрнэт у роўмінгу тым, хто затрымаўся на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамілі кампаніі A1, Life і МТС.

Прадстаўнікі Life сказалі, што абанентам у краінах Блізкага Усходу, дзе ўведзенае абмежаванне на авіязносіны, налічваюць бонусны інтэрнэт, а таксама хвіліны размоваў для падтрымання кантактаў з блізкімі і службамі дапамогі.

У кампаніі А1 таксама даюць сваім абанентам бясплатны роўмінг-пакет мабільнага інтэрнэту ў шэрагу краін Блізкага Усходу.

У аператара МТС заявілі, што ў сувязі са складанай сітуацыяй у рэгіёне абнулілі кошт званкоў для абанентаў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.