Вы тут

Браты Сяргей і Андрэй Касціцыны будуць гуляць за салігорскі "Шахцёр"

Сяргей і Андрэй Касціцыны / hcshahterby

Браты Сяргей і Андрэй Касціцыны будуць гуляць за салігорскі "Шахцёр", паведамляе яго прэс-служба (загаловак навіны: "Легенды беларускага хакея ў Салігорску!"). Нападаючыя падпісалі кантракты з беларускім клубам і згуляюць за яго ўжо ў бліжэйшых кубкавых матчах.

Андрэю Касціцыну 36 гадоў. У мінулым сезоне гуляў за расійскі "Нафтахімік" і чэшскае "Дынама Пардубіцэ". У НХЛ правёў больш за 300 гульняў. Сяргею Касціцыну 34 гады. У мінулым сезоне ён выступаў за славацкі клуб "Браціслава Кэпіталс". У складзе беларускай зборнай паўдзельнічаў у чэмпіянаце свету. На яго рахунку больш за 200 гульняў у НХЛ.

"Шахцёр" правядзе першы паядынак Кубка Салея ўжо 31 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.