Падаткавікі ўзяліся за "перакупаў" хакейных квіткоў
Заўзятары, ілюстрацыйнае фота
Падатковая інспекцыя пагражае штрафамі за перапродаж квіткоў на матчы хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Людзей палохаюць кантрольнымі закупкамі і адміністрацыйным артыкулам за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
"Дынама" ў гэтым сезоне выйшла ў плэй-оф КХЛ. Серыя стартуе двума хатнімі матчамі на наступным тыдні. Продаж квіткоў пачаўся 16 сакавіка, а ўжо на наступны дзень нехта паскардзіўся на "спекулянта", які хацеў перапрадаць квіток удвая даражэй.
Маркетплэйсам, дзе размяшчаюцца абвесткі, "настойліва парэкамендуюць" узмацніць мадэрацыю.