Брастаўчанін абрабаваў запраўку з дапамогай двухметровай трубы (відэа)

Брастаўчанін абрабаваў запраўку з дапамогай двухметровай трубы (відэа)

У Брэсце аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 23-гадовага мясцовага жыхара за крадзеж. А далейшае расследаванне выявіла, што малады чалавек мае дачыненне да разбою і асабліва злоснага хуліганства, адзначае прэс-служба МУС.

На пачатку жніўня ў міліцыю звярнуліся два прадпрымальнікі: яны заявілі пра знікненн з офіса больш як дзвюх тысяч рублёў. Праваахоўнікі высветлілі, што грошы скраў ураджэнец Лунінецкага раёна, які раней працаваў на гэтай фірме. Уначы зламыснік адціснуў шклопакет і забраў грошы. Неўзабаве яго затрымалі.

Пасля затрымання крыміналісты заўважылі, што малады чалавек падобны да невядомага, які раней напаў на АЗС у Брэсце. Рабаўніцтва адбылося за два месяцы да таго. Мужчына, які хаваў твар пад каптуром, зайшоў у памяшканне запраўкі. Пагражаючы дзвюм супрацоўніцам двухметровай металічнай трубой, ён забраў з касы 280 рублёў і ўцёк.

Затрыманы прызнаўся, што назіраў за запраўкай і чакаў, пакуль з яе сыйдуць усе кліенты.

Дарэчы, па дарозе на "справу" хлопец учыніў яшчэ адно злачынства. Ён пабачыў, як у нецвярозай кампаніі жанчына б'е рукамі і нагамі мужчыну, які ляжыць на зямлі. Каб "аднавіць справядлівасць", ён стукнуў сяброўку нападніцы, якая стаяла побач, трубой па спіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі