Акадэмія навук: 49,9% грамадзян лічаць, што Беларусь мусіць быць незалежнай

Акадэмія навук: 49,9% грамадзян лічаць, што Беларусь мусіць быць незалежнай

Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук заяўляе, што МГІМО не меў права праводзіць апытанне ў Беларусі, дый самі вынікі апытання падаюцца няправільна. Пра гэта заяўляе спецыяліст аддзела аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандр Дамброўскі. Яго каментар наконт расійскага даследавання апублікаваны сёння на сайце інстытута.

Як распавядала Еўрарадыё, 28 лістапада ў СМІ трапілі вынікі даследавання, якое праводзілі ў Беларусі расійскія сацыёлагі. Апытанне ладзілася ў тым ліку і праз тэлефон. Навукоўцы цікавіліся стаўленнем беларусаў да Расіі. Паведамлялася, што 57,6% апытаных хочуць, каб Беларусь мела саюзніцкія адносіны з Расіяй, а 31,8% — партнёрскія. Агулам атрымліваецца амаль 90%. 

У адказ супрацоўнік Інстытуа сацыялогіі нагадвае, што ў Беларусі сацыялагічнымі апытаннямі маюць права займацца толькі акрэдытаваныя арганізацыі. Расійскі ж цэнтр пры МГІМО такой акрэдытацыі не атрымліваў. Недапушчальным лічаць беларускія сацыёлагі і займацца апытаннем па тэлефоне. 

Таксама Дамброўскі заяўляе, што вынікі апытання часта залежаць не толькі ад фармулёвак пытанняў, але і ад таго, хто з'яўляецца яго замоўцам і арганізатарам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі