Аднаму з арганізатараў сэкс-вечарынкі пад Мінскам выставілі абвінавачанне

Аднаму з арганізатараў сэкс-вечарынкі пад Мінскам выставілі абвінавачанне

Аднаму з арганізатараў сэкс-вечарынкі пад Мінскам выставілі абвінавачанне. Гэта "гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару". Таксама яго падазраюць у "арганізацыі і (ці) выкарыстанні занятку прастытуцыяй альбо стварэнні ўмоваў для занятку прастытуцыяй". Ён знаходзіцца пад вартай. Раней мужчына быў асуджаны за забойства, згвалтаванне і разбой на 17 гадоў зняволення. Іншы фігурант справы застаецца ў статусе падазраванага, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Як інфармавала Еўрарадыё, праваахоўнікі ўварваліся ў катэдж у пасёлку Бараўляны, дзе праходзіла закрытая сэкс-вечарынка, у ноч на 28 ліпеня. Там у той момант знаходзіліся 34 мужчыны і 18 жанчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Міліцыя заявіла, што быў ліквідаваны падпольны бардэль, які дзейнічаў з 2016 года. Акрамя выпадковых удзельнікаў, на вечарынках прысутнічалі прастытуткі, аніматары, бармэны і іншыя прадстаўнікі абслуговага персаналу. Кошт уваходу для мужчыны складаў ад 200 да 370 рублёў, для пары — 120 рублёў (для жанчын уваход быў бясплатны).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі