Ад сёння жыхары 38 краінаў Еўропы могуць прыехаць у Беларусь без візы

Чыгуначны вакзал Мінска

Чыгуначны вакзал Мінска / hata.by

Ад сёння жыхары шэрагу краінаў Еўропы могуць уехаць у Беларусь без візы. Упершыню безвізавы рэжым для грамадзянаў у тым ліку Еўрапейскіх краінаў уводзілі ў 2017 годзе. Але тады ад замежнікаў патрабавалі прылятаць у Беларусь толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. У астатніх выпадках па-ранейшаму трэба было адкрываць візу.

Але з траўня 2021 года еўрапейскім авіяперавозчыкам забаронена знаходзіцца ў паветранай прасторы Беларусі. Таму "новы безвіз" дазваляе прыбыццё замежнікаў праз любыя аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску.

З 2022 года такой жа опцыяй маглі карыстацца грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі. Прытым урад Літвы неаднаразовы папярэджваў сваіх грамадзянаў пра небяспеку наведвання Беларусі. Літоўскія чыноўнікі заяўлялі, што падчас такога падарожжа грамадзяце Літвы могуць быць дапытаныя і завербаваныя супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў.

З 19 ліпеня знаходжанне на тэрыторыі Беларусі без візы дазволілі грамадзянам яшчэ 35 краінаў Еўропы. Але яны не павінныя затрымлівацца ў Беларусі больш, чым на трыццаць сутак з дня ўезду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі