11 дзён галадоўкі. Мастаку Кузьмічу выклікалі хуткую ў цэнтр дэпартацыі Францыі

Аляксей Кузьміч

Аляксей Кузьміч / facebook.com

Мастаку Аляксею Кузьмічу, які спрабаваў раскапаць магілу Ван Гога, стала дрэнна. На дзясяты дзень галадоўкі ўзровень цукру ў ягонай крыві апусціўся да крытычна нізкай адзнакі. Пра гэта напісалі ў фэйсбуку сябры беларуса.

— Лекар дэпартацыйнага цэнтра выклікаў хуткую. Яго абезрухомлілі поясам і кайданкамі, паклалі на каталку, прывязалі шнурамі і павезлі. У кабіне хуткай каля яго сядзелі двое паліцыянтаў. У бальніцы хуткай дапамогі яму паставілі кропельніцу, не спытаўшыся, і ўвялі глюкозу. Праз паўгадзіны вымералі ўзровень цукру. Задаволіўшыся паказчыкам, напісалі, што ён здаровы. І адправілі назад.

Па прыбыцці ў дэпартацыйны цэнтр яму ўручылі паперу, што прашэнне ягонага адваката аб вызваленні адхіленае.

Галадоўка працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі