"Здавальняюча з маленькім плюсам": алімпійцам ў Токіа пастаўлена адзнака

Алімпійскія кольцы ў Токіо / Getty Images
Алімпійскія кольцы ў Токіо / Getty Images

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук у эфіры тэлеканала АНТ ацаніў вынік беларускай нацыянальнай зборнай на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

"Вазьміце Літву, Латвію, Эстонію: колькі яны ўзялі медалёў? Колькі Украіна выйграла залатых медалёў? Усяго адну. Казахстан — 8 бронзавых. Азербайджан — 7 медалёў ... Я б паставіў нашай зборнай здавальняюча з плюсам маленькім", — сказаў Кавальчук.

Алімпійская зборная Беларусі заняла 45-е месца ў медальным заліку такійскіх Гульняў. У актыве беларускіх спартоўцаў усяго сем узнагарод, гэта горшы вынік на летніх Гульнях.

Найлепшы вынік у беларускай зборнай быў на Гульнях у Сіднэі ў 2000 годзе, дзе наша зборная ўзяла 17 узнагарод. Горшы вынік нацыянальнай каманды быў на зімовай Алімпіядзе ў Турыне ў 2006 годзе і ў Солт-Лэйк-Сіці ў 2002 годзе, дзе спартсмены заваявалі па адным медалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі