Яшчэ тры жанчыны з іранскай футбольнай каманды перадумалі ўцякаць у Аўстралію
Іранская футбольная каманда / EPA
Яшчэ тры члены жаночай іранскай футбольнай дэлегацыі, якія атрымалі гуманітарныя візы для знаходжання ў Аўстраліі, перадумалі і вярнуцца дадому. Яны ўжо накіроўваюцца ў Малайзію, каб далучыцца да астатняй часткі каманды, піша ВВС.
Раней, 2 сакавіка, іранская каманда не стала выконваць гімн сваёй краіны ў першым матчы Кубка Азіі. В Аўстраліі выказвалі занепакоенасць, што члены каманды і іх сем’і праз гэта могуць сутыкнуцца з наступствамі па вяртанні ў Іран. Сем жанчын з гэтай каманды выказалі жаданне застацца ў Аўстраліі і не вяртацца дадому.
Міністр унутраных спраў Аўстраліі Тоні Берк заявіў, што яго ўрад зрабіў усё магчымае, каб забяспечыць жанчынам бяспечную будучыню ў Аўстраліі.
"Аўстралійцы павінны ганарыцца тым, што менавіта ў нашай краіне гэтыя жанчыны ўбачылі, як нацыя дае ім рэальныя магчымасці выбару, а таксама ўзаемадзейнічалі з уладамі, якія імкнуцца ім дапамагчы", — гаворыцца ў заяве Берка.
Аднак у сераду адна спартсменка заявіла, што перадумала, а цяпер сваё рашэнне змянілі яшчэ трое. Такім чынам, толькі тры спартсменкі з сямі не вернуцца ў Іран.
Міністэрства спорту Ірана распавядае пра гэтыя падзеі інакш. Паводле іх слоў, "нацыянальны дух і патрыятызм жаночай зборнай Ірана па футболе сарвалі планы праціўніка адносна гэтай каманды". А Міністэрства спорту Аўстраліі ў Іране абвінавацілі ў "гульні на полі Трампа".