Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца: чаго Трамп дамогся ў Іране — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Перамовы ЗША з Іранам, як і раней распачатыя перамовы наконт спынення вайны ва Украіне, зайшлі ў тупік. І калі ў сітуацыі з Іранам як мінімум вядуцца размовы наконт варыянтаў спынення агню, то адносна перамоў па Украіне апошнім часам увогуле цішыня. Толькі прэзідэнт Фінляндыі канстатаваў, што яго спадзяванні на дасягненне мірнага пагаднення паміж Кіевам і Масквой аказаліся марнымі — Пуцін міру не хоча. І ў гэтым нагнятанні напружання і баявой істэрыі расійскаму рэжыму актыўна дапамагае Лукашэнка. Не зважаючы на тое, што сваімі дзеяннямі і сваёй рыторыкай падстаўляе пад імаверны ўдар беларусаў.

Ці магчымае дасягненне міру з Іранам і якія новыя пагрозы стварае вайна ў тым рэгіёне? Чаму больш нічога не чуваць наконт перамоў па Украіне, і як суседзі Беларусі ўспрымаюць пагрозы ад Лукашэнкі? Чаму спецслужбы Лукашэнкі так упарта ваююць супраць КР, і чым небяспечнае прызнанне ЕГУ “экстрэмісцкім фарміраваннем”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.