Вы тут

Завод “Луч” прызнаў, што выкарыстаў чужы дызайн гадзіннікаў

Новая мадэль гадзіннікаў / БЕЛТА  

Завод "Луч" прызнаў, што выкарыстаў чужы дызайн гадзіннікаў. Калекцыя "Зорка Венера" была прэзентаваная 18 лютага. Праз дзень мастакі Кася Сцяпанава і Васіль Бялько заявілі, што гэта яны прыдумалі калекцыю, а “Луч” украў іх ідэю.

Гісторыя трапіла ў СМІ. Спярша супрацоўнікі завода настойвалі, што распрацавалі канцэпцыю самі. 

"Завод прызнаў нашую канцэпцыю і тое, што скарыстаў наш канцэпт, які ўвасобіў у гадзінніках. Кіраўніцтва завода выказала спачуванне з нагоды гэтай сітуацыі. Мы, у сваю чаргу, адклікалі ўсе абвінавачанні, — расказвае Еўрарадыё Кася Сцяпанава. — Вырашылі не канцэнтравацца на тым, што і да чаго прывяло. Сканцэнтраваліся на тым, як нам усім пазітыўна і канструктыўна з гэтай сітуацыі выходзіць". Але мастакоў усё ж запрасілі на сустрэчу. Якая адбылася 21 лютага.

Мастачка дадае, што ўдзельнікі перамоў вырашылі не шукаць вінаватага і “спісалі ўвесь канфлікт на хібы ў камунікацыі”. Ці будуць мастакі супрацоўнічаць з заводам “Луч” далей? Кася Сцяпанава і Васіль Бялько пакуль не вызначыліся.

На цыферблаце новых мадэляў “Луча” — зорнае неба, на адваротным баку — радкі з верша Максіма Багдановіча: “Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прывяла”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.