У расійскіх кінатэатрах заблюрылі мужчынскі пацалунак з фільма "Барбі"
![Кен у фільме "Барбі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/ryan-gos-barbie.jpg.webp?itok=hFRCq9E7)
Кен у фільме "Барбі" / Скрыншот
У некаторых расійскіх кінатэатрах заблюрылі сцэну, у якой двое Кенаў цалуюць трэцяга, з фільма "Барбі". Мала таго, што паказваюць пірацкую копію, дык яшчэ і ўносяць карэктывы па сваім разуменні, піша DTF
У выданні зазначаюць, што, паколькі пракатнага пасведчання ў фільма "Барбі" ў Расіі няма, цэнзура сцэны з жартоўным пацалункам, верагодна, не мае цэнтралізаванага характару. Яна застаецца рашэннем кожнага канкрэтнага кінатэатру.
Верагодная прычына таго, што сцэну падкарэктавалі — прыняты ў Расіі закон аб поўнай забароне так званай "гей-прапаганды". У Беларусі такога закону няма. Ці будуць цэнзураваць пірацкую "Барбі", якая пакуль што так і не выйшла ў пракат, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.