Затрыманне кіраўніка "Беллегпраму" можа быць звязанае з мадэрнізацыяй

24 лютага Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне кіраўніка канцэрну "Беллегпрам" Міхаіла Сучкова і дырэктара Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі. Іх вінавацяць у атрыманні хабару.





На думку Леаніда Заікі, карупцыйных сюжэтаў у беларускай лёгкай прамысловасці зараз шмат. Напрыклад, яны могуць быць звязаныя з вынасам прадпрыемстваў за межы сталіцы. Таксама, кажа эксперт, не выключаная карупцыя і на абвешчанай мадэрнізацыі прамысловасці:





Заіка: "Вельмі моцныя сюжэты развіваюцца на фоне закупкі абсталявання. Падчас мадэрнізацыйнай працы па лёгкай прамысловасці недзе каля 150 мільёнаў долараў яшчэ некалькі гадоў таму былі выкарыстаныя. Плюс мадэрнізацыя — гэта грошы, якія можна "распілоўваць".





Эканаміст бачыць выйсце з "карупцыйнай пасткі" ў раздзяржаўленні лёгкай прамысловасці і ўвогуле скасаванні канцэрну "Беллегпрам".





Заіка: "Лёгкая прамысловасць уся гатовая да таго, каб быць прадстаўленай у выглядзе малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Буйныя "дыназаўры" не патрэбныя. Буйныя "дыназаўры" былі патрэбныя, калі трэба было абшываць-абуваць савецкае войска — тры мільёны чалавек. Або, скажам, калі трэба было абшываць-абуваць камсамольцаў на з'ездах. Ці нешта яшчэ.."





Фота — Fotolia