Ярмошына: Пераносам даты выбараў мы згулялі не супраць апазіцыі, а за яе

Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, на карысць “пераносу” прэзідэнцкіх выбараў з 15 лістапада на 11 кастрычніка паўплываў шэраг фактараў. Але найперш — працоўны графік дзеючага кіраўніка краіны і жаданне стварыць больш камфортныя ўмовы для назіральнікаў АБСЕ.

Ярмошына: “Ёсць пэўныя міжнародныя мерапрыемствы ў рамках СНД, якія запланаваныя на кастрычнік, з удзелам кіраўніка Беларусі. Вось з улікам будучага календара працы адбыўся гэты перагляд. І для запрашэння назіральнікаў кастрычнік больш спрыяльны, скажам так, месяц, чым лістапад”.

Старшыня ЦВК раіць апазіцыі шукаць у гэтым пераносе пазітыў, а не спробу ўладаў паламаць іх планы. Па яе словах, перанос даты выбараў не скарачае тэрміны выбарчай кампаніі, а наадварот павялічвае.

Ярмошына: АБСЕ непакоіць пытанне роўнага доступу да СМІ ўсіх кандыдатаў

Ярмошына: “Ніхто нічога не скарачаў. Выбарчая кампанія, як належыць па законе, будзе цягнуцца тры месяцы. Больш за тое, паколькі загадзя аб’яўлена пра дату выбараў фактычна дакладна, амаль за тры тыдні да іх афіцыйнага аб’яўлення — вось вам яшчэ тры тыдні дадатковыя! Ужо зараз можна ўсё зрабіць. Бо да гэтага ж усё адно ніхто б нічога не рабіў — да аб’яўлення выбараў. Усе б сонна спалі і чакалі, калі прыйдзе гэты час. А так вось глядзіце, які з’явіўся інфармацыйны повад!”

Ярмошына абураецца: калі ў 2010 годзе выбары былі прызначаныя на самы крайні тэрмін, то апазіцыя вінаваціла ўладу ў тым, што тая так упэўненая ў сабе і таму нават не пакідае часу на правядзенне другога тура выбараў. Падчас сёлетніх выбараў менавіта 15 лістапада было б той крайняй датай, якая не пакідае часу на другі тур, а перанос выбараў на 11 кастрычніка такую магчымасць дае.

Лукашэнка запрасіў АБСЕ на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі