Лукашэнка запрасіў АБСЕ на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь (відэа)

Аляксандр Лукашэнка запрасіў місію АБСЕ для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі восенню 2015 года. 16 чэрвеня кіраўнік дзяржавы сустрэўся ў Мінску з генеральным сакратаром гэтай арганізацыі Ламберта Заньерам і дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлам Георгам Лінкам.

"Лічыце, што мы запрасілі ўсіх вашых назіральнікаў, якіх вы лічыце патрэбным накіраваць сюды для назірання за выбарамі", — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости". Кіраўнік Беларусі адзначыў, што АБСЕ заўсёды вельмі сур'ёзна назірае за выбарчымі кампаніямі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў, што АБСЕ часцей крытыкуе, чым адзначае "штосьці станоўчае".

Таксама гаворка падчас сустрэчы ішла пра ўкраінскі крызіс. Лукашэнка падкрэсліў:

"Наш інтарэс заключаецца ў тым, што гэты канфлікт, гэтая вайна ўжо практычна ў нас, гэта не недзе там дзесьці далёка. у Лівіі, Сірыі, Іраку. Гэта ў нас. Таму мы скрайне насцярожнана да гэтага адносімся і вельмі не хацелі б, каб адбылася эскалацыя гтага канфлікту".

Кіраўнік Беларусі нагадаў, што ў свой час Беларусь разам з іншымі краінамі з постсавецкай прасторы прапаноўвала сваё бачанне рэфармавання АБСЕ. Але дагэтуль ніякай рэакцыі няма. Ён спадзяецца, што сітуацыя ва Украіне падштурхне да ўзмацнення арганізацыі, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі