Ярмошына пасля адстаўкі гатова стаць экспертам ці кансультантам

Ярмошына пасля адстаўкі гатова стаць экспертам ці кансультантам

Экс-старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына пасля адстаўкі гатова стаць "экспертам" ці "кансультантам". Яна ачольвала ЦВК 25 гадоў, і папрысутнічала падчас фармавання новага складу камісіі. Новым кіраўніком Цэнтрвыбаркама Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра адукацыі Ігара Карпенку.

"Гэта месца добрае, намоленае, і абсалютна ўпэўненая, што вам тут будзе добра", цытуе словы Ярмошынай sb.by. Яна сказала, што "заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу ў выглядзе эксперта, кансультанта, калі такая неабходнасць узнікне".

"Я зусім не заўважыла, як прабеглі гэтыя гады, — працягвала дзяліцца сваімі перажываннямі з новым складам ЦВК Лідзія Ярмошына. — Гэта былі вельмі добрыя гады. Складаныя, але добрыя".

Як вядома, Лідзія Ярмошына знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Вынікі выбараў (у тым ліку і 2020 года), якія яна праводзіла, не прызнаюцца Захадам. Там адкрыта заяўляюць пра фальсіфікацыі.

Ярмошына пасля адстаўкі гатова стаць экспертам ці кансультантам
Пасяджэнне новага складу ЦВК з удзелам новага і старога старшыняў / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі