Вы тут

Шрайбман: зменшчык Ярмошынай — пацвярджэнне таго, што ніякіх рэформаў не будзе

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Лідзія Ярмошына прасілася ў адстаўку яшчэ пяць гадоў таму. А ў снежні 2021-га ў яе заканчваўся чарговы тэрмін паўнамоцтваў. Таму палітычны аналітык Арцём Шрайбман не бачыць у яе адстаўцы з пасады старшыні Цэнтрвыбаркаму нейкага недаверу да чыноўніцы або апалы.

Ён нагадвае, што Ярмошына рабіла для рэжыму ўсё, што ад яе залежала, — з моманту канстытуцыйнага крызісу 1996-га і да апошняга часу.

"Выбар быў такім — прызначаць яе яшчэ на пяць гадоў або замяніць на такога ж лаяльнага чалавека. Улічваючы, што яна праз узрост сама прасілася ў адстаўку яшчэ пяць гадоў таму, а 2020 год відавочна не найлепшым чынам адбіўся на яе нервовай сістэме, пакідаць яе яшчэ на пяць гадоў, з рэферэндумам і ўсімі будучымі выбарамі, — гэта катаванне пажылога чалавека", — кажа Шрайбман.

Ён лічыць, што замена Ярмошынай на Ігара Карпенку — гэта "найлепшае пацвярджэнне таго, што ніякіх рэформаў у выбарчай арыфметыцы ўлада не плануе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.