Вы тут

Як Гуркоў, Станюта і Харланчук агучаць фільм Mortal Kombat?

Андрэй Кім і Віталь Гуркоў / Міхась Ільін, Еўрарадыё

Незвычайны кінасеанс пройдзе 8 жніўня: у мінскім кінатэатры "Масква" пакажуць вядомы фільм "Mortal Kombat" па-беларуску. Кінахіт 90-х ужывую агучаць вядомыя беларусы – акторы Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Хрысціна Дробыш. Аднаго з галоўных герояў фільма — Лю Кана — агучыць першы двухразовы чэмпіён свету ў муай-тай па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў. Таксама ў агучцы прыме ўдзел шматразовая прызёрка сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта.

Чаму для агучкі выбралі менавіта гэты фільм? Ці не прайграе агучка ўжывую зробленай у студыі агучцы фільма? Як выбіралі людзей, якія агучаць герояў фільма Mortal Kombat і ці ўсе адразу пагадзіліся? Чаму “Беларускія ўік-энды”  не бяруцца за агучку фільмаў, якія вышлі ў пракат у апошнія год-два?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік кампаніі “Кінаконг” і праекта “Беларускія ўік-энды” Андрэй Кім і шматразовы чэмпіён свету па муай-тай, удзельнік гурта Brutto Віталь Гуркоў.