У Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем" прызналі кінафэст "Паўночнае ззянне"

Кінафэст "Паўночнае ззянне" прызналі "экстрэмістамі"

Кінафэст "Паўночнае ззянне" прызналі "экстрэмістамі" / facebook.com/northernlightsff

У спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў" Беларусі — папаўненне. Да іх далучылі кінафестываль "Паўночнае ззянне", праваабарончую арганізацыю Human Constanta і фонд Spadcyna Belarusi.

Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі, заўважылі праваабаронцы "Вясны".

Сайт кінафэсту і фэйсбук-старонка яго дырэктаркі Волі Чайкоўскай былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі" яшчэ на пачатку года.

Фонд Spadcyna Belarusi, які знаходзіцца ва Уроцлаве, займаецца развіццём беларускай супольнасці і культуры, а таксама падтрымлівае жанчын, квір-персон і моладзь, працуе з дзецьмі і падлеткамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.