Вы тут

У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года

Яе ўладальнікам стаў мясцовы калекцыянер / БЕЛТА

У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года, інфармуе БЕЛТА. На рарытэтную рэч натрапілі ў садзе падчас выкарчоўкі дрэваў. Узнагарода добра захавалася. Цяпер медаль у мясцовага калекцыянера Анатоля Красіцкага. Паводле яго слоў, наўрад ці ўдасца даведацца, хто ж быў уладальнікам узнагароды. Яе мог атрымаць альбо арганізатар перапісу, альбо перапісчык.

У калекцыі жыхара Шумілінскага раёна ёсць таксама значкі за ўдзел у перапісах насельніцтва 1989 і 2009 гадоў. Сімвалічна, што якраз у гэтыя дні ў Беларусі праходзіць чарговы перапіс насельніцтва.

БЕЛТА
БЕЛТА
Анатоль Красіцкі са сваёй калекцыяй / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.