Вы тут

У Германіі затрымалі беларускага дальнабойшчыка — п'янага і пад наркотыкамі

Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў Германіі / alfatrailer.ru, ілюстрацыйнае фота

У Германіі на аўтастаянцы паліцыя затрымала беларускага дальнабойшчыка: ён быў моцна п'яны і пад наркотыкамі. Пра здарэнне паведамляе прэс-служба зямлі Брандэнбург.

Здарэнне адбылося каля 11:15 на аўтастаянцы Rossower Heide у напрамку Гамбурга. Увагу паліцыі прыцягнуў 31-гадовы беларус, які быў за рулём фуры з польскай рэгістрацыяй.

Ад кіроўцы пахла алкаголем. Тэст паказаў 3,07 праміле ў выдыханым паветры. А экспрэс-тэст на наркотыкі паказаў, што мужчына ўжываў амфетаміны. Праўда, саміх наркотыкаў пры ператрусе ў кіроўцы не знайшлі.

Беларуса аштрафавалі на 1000 еўра, бо ён мужчына не мае пастаяннага месца жыхарства ў краіне, і забаранілі ехаць далей.

Паліцыя праводзіць расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.