Вы тут

У адстаўку з пасады кіраўніка федэрацыі тэніса пайшоў сябар Лукашэнкі

Сяргей Цяцерын / БЕЛТА

У адстаўку з пасады кіраўніка Беларускай тэніснай федэрацыі пайшоў Сяргей Цяцерын. Як паведамляе яе прэс-служба, Цяцерын падаў заяву 2 жніўня. Новага кіраўніка могуць выбраць у верасні.

Бізнесмен Сяргей Цяцерын ачоліў федэрацыю ў траўні 2017-га, ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Шакуціна (ён кіраваў з 2012-га). І Шакуцін, і Цяцерын — сябры Аляксандра Лукашэнкі.

Адстаўка 60-гадовага Сяргея Цяцерына звязана з няўдалымі выступленнямі тэнісістаў на Алімпіядзе, піша @sputnikby.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.