Вы тут

Трошкі трасянкі і памылак: як быць у трэндзе беларускасці і не саромецца

Дзяржава не памочнік у захаванні беларускай мовы. Паводле звестак за 2021 год, на беларускай мове навучалася толькі 10,2% вучняў школ / Eўрарадыё

Хваля цікавасці да беларускай мовы, якая з’явілася ў 2020 годзе, павялічылася праз вайну ва Украіне. Але ёсць рэчы, якія замінаюць беларусам перайсці на беларускую мову. У кагосьці гэта перфекцыянізм: не буду размаўляць на беларускай мове, бо атрымаецца трасянка. Іншыя не ведаюць, з чаго пачаць.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, як беларусы ставяцца да беларускай мовы, як пачаць размаўляць па-беларуску і што адказваць тым, каму беларуская мова не падабаецца.
 

“Беларускіх беларусаў, а не савецкіх, большасць”

Беларусы пратэстуюць каля Дома ўрада ў 2020 годзе / Еўрарадыё

Да 2020 года стаўленне да беларускай мовы было спецыфічнае. Згодна з перапісам насельніцтва 2019 года, беларускую мову назвалі роднай 54,1% жыхароў Беларусі.

Сустрэча “Мава новова” ў Варшаве / фота з сацыяльных сетак

1. Перавядзіце гаджэты і камунікацыю ў сеціве на беларускую.

Мова не павінна быць ідэальнай. Яна павінна быць жывой, як ёсць: трошку з трасянкай, трошку з памылкамі. Калі чалавек баіцца ў сям’і размаўляць, няхай пачне з незнаёмымі. У фэйсбуку тым жа можна знайсці супольнасці, якія размаўляюць па-беларуску, і далучыцца да “Мова нанова”. У нас, безумоўна, ніхто не адмовіць і пойдуць насустрач, каб дапамагчы чалавеку пачаць размаўляць на беларускай мове, — раіць Алеся Каролік.
 

2. Знайдзіце кола аднадумцаў. 

Адно з галоўных, што падтрымае, — кола аднадумцаў. Знайдзіце аднаго-двух як мінімум. Калі ты разумееш, што ты не адзін, гэта вельмі моцна падтрымлівае. Няхай першы час гэта будзе нейкая сеціўная суполка. Ужо вельмі добра. Калі атрымаецца знайсці аднаго-двух чалавек у бліжэйшым атачэнні — гэта шыкоўна, — кажа Генадзь Коршунаў.
 

3. Чытайце па-беларуску і слухайце беларускую мову.

Цяпер можна выкарыстоўваць шмат рэсурсаў. З апошняга — гэта mova.how. Там шмат спасылак на відэа, аўдыё, кнігі. Безумоўна, трэба шмат чытаць. Няма часу чытаць — пампуйце кнігі і слухайце. Слухайце радыё, ёсць беларускамоўныя хвалі, — працягвае Алеся Каролік.

Для дзяцей таксама ёсць мультфільмы і аўдыяказкі ў беларускай агучцы. Але галоўны стымул для дзяцей размаўляць па-беларуску — гэта, канешне, жаданне рабіць як бацькі.

Ёсць аўдыё, казкі — “Краіна казак”. І пакрысе трэба пачаць з імі проста размаўляць. Я сачу за адной блогеркай, якая не жыве ў Беларусі. Яна пісала, што літаральна колькі месяцаў таму пачала з дзецьмі размаўляць па-беларуску. Дзеці малыя: два з паловай гады плюс-мінус. І першы час яны нерваваліся, не разумелі, што адбываецца. А цяпер нармалёва ставяцца да беларускай мовы. Трэба проста пачаць размаўляць. Бацькі — гэта прыклад.
 

“Гавары на нармальнай мове”, “гэта русафобія” — як адбівацца?

У Дзень Волі ў 2018 годзе людзі пісалі на стэндзе, што Беларусі не хапае сваёй мовы / Еўрарадыё

Што адказваць, калі вам давялося знайсці не толькі аднадумцаў, але і сутыкнуцца з крытыкай? Напрыклад, калі вас просяць размаўляць на рускай мове, кажуць, што не разумеюць, ці нават абвінавачваюць у русафобіі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.