"Скульптура каля мора": у Аўстраліі паказалі фантастычныя арт-аб'екты
На ўзбярэжжы каля Сіднэя дэманструецца больш за сотню арыгінальных скульптур.
На ўзбярэжжы акіяна каля Сіднэя адкрылася штогадовая міжнародная выстава "Скульптура каля мора". Там дэманструецца больш за сотню арыгінальных скульптур творцаў з амаль двух дзясяткаў краін. Яны занялі двухкіламетровы адрэзак. Некаторыя арт-аб'екты выглядаюць проста фантастычна. Фотарэпартаж з выставы з'явіўся на сайце аўстралійскага выдання Broadsheet.
broadsheet.com.au
broadsheet.com.au
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.