"Рэдка, але рэгулярна". На "Першым канале" выйшаў сюжэт пра русафобію ў Мінску

"Редко, но регулярно". На "Первом канале" вышел сюжет о русофобии в Минске

9 красавіка на расійскім "Першым канале" ў выніковай праграме тыдня "Воскресное время" выйшаў сюжэт пра адносіны Беларусі і Расіі . Не прайшло і тыдня пасля сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу, а рыторыка ў дачыненні да Беларусі зноў змянілася. Цяпер наша краіна — сябар, якога лёгка страціць. Але пра ўсё па парадку.

Сюжэт пра Беларусь выйшаў у самым канцы праграмы. Перад ім вядучы Валер Фадзееў распавёў гледачам пра тое, што Аляксандр Лукашэнка часам занадта настойліва патрабуе фінансавую дапамогу ад Расіі:

"У вялікай ступені стан беларускай эканомікі, а галоўнае — узровень жыцця грамадзян Беларусі, дабрабыт народа залежыць ад Расіі, ад субсідый. Так што "Беларускі цуд", пра які часам любяць казаць у Мінску, гэта і нашых рук справа. Не, дрэннага тут нічога няма: у нас з Беларуссю саюзная дзяржава, у нас ваенны саюз. Таму такая дапамога нармальная. Толькі час ад часу Аляксандр Лукашэнка так энергічна і эмацыйна нагадвае пра гэты саюз, так настойліва патрабуе зніжак і субсідый, што, здаецца, быццам ён гатовы да нейкіх рашучых крокаў. Напрыклад, пачне купляць нафту ў Саудаўскай Аравіі. Не, не пачне".

Сюжэт адкрываецца архіўнымі кадрамі, на якіх людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі скачуць, скандуючы "Хто не скача — той маскаль". "Такое можна ўбачыць на вуліцах Мінска рэдка, але рэгулярна", — каментуе гэтыя падзеі аўтар сюжэту Кацярына Кібальчыч. Прычына ў тым, што Расія, падтрымліваючы Беларусь, ўкладвае грошы не ў тое:

"Редко, но регулярно". На "Первом канале" вышел сюжет о русофобии в Минске

"У той час, як Расія падтрымлівае беларускую эканоміку, Захад выдаткоўвае куды меншыя грошы на падтрымку беларускага грамадскага жыцця. Культурныя праграмы, стажыроўкі — у цэлым, гэта добрыя справы. Толькі на выхадзе атрымліваецца, што ўсе ўдзельнікі гэтых праектаў чамусьці захлёбваюцца ад нянавісьці да Расеі. Моладзь фарміруецца пад уплывам эліты, а беларуская эліта фактычна на ўтрыманні ў еўрапейскіх і амерыканскіх фондаў".

Яшчэ важныя цытаты, якія даюць зразумець, у якім ключы Масква разглядае будучыню стасункаў з Беларуссю:

"Редко, но регулярно". На "Первом канале" вышел сюжет о русофобии в Минске

Калі ў нас не будзе адказнага — афіцыйна адказнага чыноўніка за выбудоўванне добрых адносінаў з Беларуссю, мы можам проста страціць Беларусь. І ніякімі зніжкамі на нафту, газ мы гэта не выправім і не выратуем. Таму што мы страцім. Гэтак жа, як мы страцілі Украіну з пункту гледжання людзей, якія яе насяляюць, мы можам страціць Беларусь, калі мы не будзем выбудоўваць добры, пазітыўны імідж Расіі ў іх вачах, і ўкладаць у гэта грошы. Паверце, гэта каштуе значна танней, чым расхлёбваць наступствы ад такіх крокаў

Алег Бандарэнка, палітолаг
"Редко, но регулярно". На "Первом канале" вышел сюжет о русофобии в Минске

Масавыя сістэмныя праграмы па студэнцкім абмене, культурным, моладзевым — гэта тое, што рана ці позна можа зрабіць немагчымым нават у тэорыі планы аб тым, каб пасварыць нашыя краіны. Тут, мне здаецца, няма старэйшага або малодшага брата ці сястры. Напрыклад, у геапалітычным, у ваенна-палітычным плане Расія, мабыць, зацікаўлена ў дружбе з Беларуссю нават больш. У эканамічным плане Беларусь атрымлівае больш выгады ад гэтага сяброўства з Расіяй. Гэта нармальна

Аляксей Грамыка, дырэктар Інстытута Еўропы РАН

Нашумелае выказванне ужо былога дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леаніда Рашэтнікава аб тым, што "Беларусь — гістарычная частка вялікай Расіі", а беларускую мову стварылі бальшавікі, названа абсурдам, які "прымаюць за афіцыйную пазіцыю Масквы". "Але менавіта такія выказванні даюць новыя падставы для правакацый беларускім радыкалам", — паведамляе аўтар сюжэту.

"Сапраўды, ёсць сілы, якія хацелі б убачыць у Мінску і дым пакрышак, і падпаленую расійскую амбасаду. І ўжо ёсць людзі, згодныя скакаць. Беларускі прэзідэнт, які гадамі выступаў як гарант стабільнасці, фактычна дазваляе развівацца русафобіі. І зразумела, што аднымі зніжкамі на газ немагчыма гэты працэс спыніць", — падсумоўвае Кацярына Кібальчыч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі