Вы тут

Расійскі віцэ-прэм’ер прапанаваў выкарыстоўваць у РФ напрацоўкі Ілана Маска

Дзмітрый Рагозін. Фота: ria.ru

Расійскі віцэ-прэм’ер Дзмітрый Рагозін прапанаваў у РФ выкарыстоўваць напрацоўкі кіраўніка кампаніі SpaceX Ілана Маска. Пра гэта куратар расійскай касмічнай галіны заявіў у інтэрв’ю РБК: “Некаторыя яго тэхнічныя рашэнні я, напрыклад, уважліва аналізаваў з нашымі спецыялістамі і магу сказаць, што нам сорамна, але мы сёе-тое будзем выкарыстоўваць”.

Рагозін назваў амерыканскага бізнесмена таленавітым інжынерам і “бліскучым піяршчыкам”. Ён не ўдакладніў, якія менавіта распрацоўкі Маска яго зацікавілі.

Ілан Маск. Фота: Reuters