Маск адмаўляецца дазволіць Украіне выкарыстоўваць Starlink для ўдараў углыб Расіі

Вывад групоўкі спадарожнікаў на арбіту

Вывад групоўкі спадарожнікаў на арбіту / starwalk.space

Заснавальнік SpaceX Ілан Маск адмаўляецца даць Украіне магчымасць выкарыстоўваць спадарожнікі Starlink для удараў па расійскіх ракетных установках у глыбіні тэрыторыі Расіі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе выданне The Atlantic.

Паводле дадзеных суразмоўцаў выдання, Кіеў разглядаў такі варыянт як альтэрнатыву амерыканскім перахопнікам Patriot, запасы якіх скараціліся з-за вайны ў Іране. 

З просьбамі дазволіць Украіне падключацца да спадарожнікаў Starlink над тэрыторыяй Расіі да Маска працягвае звяртацца ўкраінскі чыноўнік Міхаіл Фёдараў, які ў пачатку года дамовіўся з бізнесменам аб блакіроўцы сістэмы для расійскіх войскаў. Крыніцы адзначаюць, што Фёдараў дзейнічае "закулісным чынам", аднак "на дадзены момант станоўчага рашэння няма".

Паводле слоў суразмоўцаў выдання, Маск настойвае на неабходнасці заключэння мірнага пагаднення і ўказвае на рызыку эскалацыі вайны ў выпадку дазволу ўдараў углыб Расіі. Зараз украінскія войскі могуць ужываць Starlink для атак на расійскія аб'екты толькі ў межах тэрыторыі Украіны, уключаючы Крым і акупаваныя тэрыторыі.

Сузаснавальнік украінскай абарончай кампаніі Fire Point Дэніс Штылерман заяўляў, што аснашчэнне дронаў модулямі Starlink дазволіць дакладней паражаць мабільныя мэты ў Расіі. Паводле яго слоў, спадарожнікавая сувязь SpaceX зараз прымяняецца для стварэння зоны паражэння ўздоўж лініі фронту, а яе выкарыстанне ў глыбіні Расіі дазволіла б пашырыць гэту зону да 500 кіламетраў, патэнцыяльна — аж да Сібіры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.