Зяленскі прасіў Трампа быць пасярэднікам у перамовах з Маскам

Зяленскі і Трамп

Зяленскі і Трамп / president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі папрасіў Дональда Трампа пераканаць Ілана Маска даць дазвол на выкарыстанне Starlink для ўдараў углыб Расіі.

На сустрэчы ў Белым доме Зяленскі заявіў, што пашыраны доступ да Starlink дазволіць Украіне біць па расійскіх пускавых устаноўках, піша The Atlantic са спасылкай на крыніцы. Выкарыстанне спадарожнікавай сувязі для такіх удараў магло б знізіць залежнасць ад дэфіцытных комплексаў Patriot.

Выданне таксама працытавала Дэніса Штылермана, заснавальніка абароннай кампаніі Fire Point. Ён заявіў, што беспілотнікі з сістэмай навядзення Starlink могуць нейтралізаваць расійскую ракетную пагрозу больш эфектыўна, чым ракеты-перахопнікі.

Зяленскі таксама прапаноўваў сустрэцца ўладальніку SpaceX Ілану Маску. Аднак мільярдэр ад сустрэчы з прэзідэнтам Украіны адмовіўся.

Трамп жа ў адказ, па звестках The Atlantic, не сказаў ані "так", ані "не".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.