Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон пра “замежных агентаў”
![Пратэсты ў Тбілісі ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/hruzija-1504.jpg.webp?itok=XGdPx3ZI)
Пратэсты ў Тбілісі / jam-news.net
Прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі наклала вета на скандальны законапраект пра “замежных агентаў”. Жаданне кіруючай партыі “Грузінская мара” прыняць падобны на расійскі закон выклікала шматтысячныя пратэсты ў Грузіі і крытыку з боку ЕС.
Але вета прэзідэнткі — не канец гісторыі з законам. Бо яго можа абысці парламент, дзе большасць у “Грузінская мары”.
Калі парламент прыме рашэнне абыйсці вета, закон падпіша спікер. І тады ён набудзе моц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.