Летась у Грузіі адмовілі ў прытулку 22 беларусам

Грузія, ілюстрацыйнае фота

Грузія, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Улады Грузіі ў 2025 годзе адмовілі ў прытулку 22 грамадзянам Беларусі, у тым ліку пяці непаўналетнім (двум хлопчыкам/юнакам і тром дзяўчынкам/дзяўчатам). Пры гэтым ніводнае хадайніцтва беларусаў аб прытулку не было задаволенае. Пра гэта паведамляе выданне "Позірк", якое прааналізавала статыстыку Нацыянальнай паліцыі Грузіі.

Ад 2019 года беларусы атрымалі адмовы па 78 заявах на прытулак. Максімальная колькасць зарэгістраваная ў 2024-м — 50 адмоваў, у тым ліку 12 непаўналетнім. За мінулыя сем гадоў улады Грузіі не надалі ніводнаму беларусу статусу ўцекача або гуманітарнага статусу.

У цэнтр часовага размяшчэння пры Дэпартаменце міграцыі МУС Грузіі ў 2025 годзе было накіравана пяць беларусаў (рэкордная колькасць), выслана з краіны — шэсць нашых суайчыннікаў (таксама рэкорд).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.